31 сакавіка 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Юрыя Вітольдавіча Шулейкі (1968), дзяржаўнага дзеяча
Юрый Вітольдавіч Шулейка нарадзіўся 31 сакавіка 1968 г. у г. п. Казлоўшчына Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Вітольд Балеслававіч Шулейка, працаваў майстрам-настаўнікам у мясцовым прафесійна-тэхнічным вучылішчы, вучыў карыстацца трактарам. Маці, Ядзвіга Уладзіміраўна, працавала бухгалтарам.
13 студзеня 2023 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Ратайкі (1898–1982), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн
Пётр Іванавіч Ратайка нарадзіўся 13 студзеня 1898 г. у в. Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. У 1912 г. скончыў тры класы мясцовай школы, потым працаваў разам з бацькамі на гаспадарцы. У верасні 1915 г. з набліжэннем германскіх войск сям’я Ратайкаў эвакуіравалася ў г. Арэнбург, там Пётр працаваў на Арэнбургска-Орскай чыгунцы.
23 лістапада 2022 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Платона Фёдаравіча Равінскага (1892–1940), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Платон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 23 лістапада 1892 г. у в. Краглі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З дзяцінства ён шмат працаваў. У 1909 г. у пошуках работы выехаў у ЗША, нейкі час працаваў на заводах Форда, наведваў вячэрнюю школу для рабочых. У 1912–1917 гг. быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў.
26 кастрычніка 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ільіча Шкапіча (1952), дзяржаўнага дзеяча, ганаровага чыгуначніка
Сцяпан Ільіч Шкапіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1952 г. у в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 г. на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні.
31 кастрычніка 2022 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Луцкага (1972), дзяржаўнага дзеяча
Ігар Уладзіміравіч Луцкі нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 г. у г. Століне Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў в. Белавуша Столінскага раёна, дзе яго бацька працаваў галоўным інжынерам калгаса «Перамога». Закончыў Белавушскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1989). У 1994 г. закончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
12 жніўня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ціхана Якаўлевіча Кісялёва (1917–1983), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1977)
Ціхан Якаўлевіч Кісялёў нарадзіўся 12 жніўня 1917 г. у в. Агародня Дабрушанскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, у 1941 г. — Гомельскі педагагічны інстытут. З 1936 г. настаўнічаў у школах Ельскага раёна Гомельскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру.
3 красавіка 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Антановіча (1937), беларускага і расійскага сацыёлага, дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Расійскай акадэміі сацыяльных навук
Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 г. у в. Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі на руках, але потым зноў выйшла замуж і нарадзіла яшчэ трох дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван пайшоў у першы класс мясцовай чатырохгадовай школы. Гэту дату — 1 верасня 1944 г. — ён лічыць адной з самых важных у яго жыцці.
6 красавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пятровіча Сянько (1936–2020), дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 г. у в. Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Жылі небагата, бацькі з дзяцінства прывучалі трох сыноў да працы на зямлі. У школу хлопчыкі хадзілі за 7 км, цягнуліся да ведаў, марылі аб лепшым жыцці. Бацька ў 1943 г. пайшоў на фронт, загінуў пад Кёнігсбергам.
23 мая 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лукіча Верхаўца (1931–2003), дзяржаўнага дзеяча, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Лукіч Верхавецнарадзіўся 23 мая 1931 г. у вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1937 г. паступіў у польскую школу, скончыў два класы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў рускай школе.
2021 г. — 500 гадоў з пачатку дзейнасці каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорца на Беларускім Палессі (1521)
Бона Сфорца д’Арагона нарадзілася 2 лютага 1494 г. у Iталіі ў сям’і міланскага герцага. Атрымала бліскучую адукацыю. 18 красавіка 1518 г. яна стала жонкай караля Польшчы і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта (Сігізмунда) I (1467–1548), што павінна было замацаваць саюз Рыма і Кракава. Бона ўвайшла ў гісторыю як неардынарная і ўладная асоба. Імкнулася павялічыць палітычную ўладу караля і вялікага князя шляхам умацавання яе эканамічнай асновы.