3 лютага 2023 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Ігара Мікалаевіча Кавалевіча (1968), майстра спорту Беларусі, трэнера па футболе
Ігар Мікалаевіч Кавалевіч нарадзіўся 3 лютага 1968 г. у в. Першамайск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства сябраваў са спортам. Займаўся лёгкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Івана Іванавіча Невядомскага, заваёўваў прызавыя месцы на абласным і рэспубліканскім узроўні.
Футболам пачаў займацца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. п. Антопаль Драгічынскага раёна (першы трэнер — Валерый Канстанцінавіч Якімаў), затым — у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 5 г. Брэста. Закончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1990).
29 мая 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Барысюка (1938–2001), стаматолага, хірурга-анестэзіёлага, паэта, публіцыста
Пётр Пятровіч Барысюк нарадзіўся 29 мая 1938 г. у в. Каты Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Дзеткавіцкую сярэднюю школу Драгічынскага раёна (1955), Брэсцкае медыцынскае вучылішча (1958). Служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў фельчарам у Бездзежскай участковай бальніцы Драгічынскага раёна.
7 ліпеня 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Грыцука (1927–2008), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Пётр Якаўлевіч Грыцук нарадзіўся 7 ліпеня 1927 г. у в. Імянін Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пачаткавую адукацыю атрымаў у мясцовай польскамоўнай школе. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся на роднай беларускай мове, у 1941 г. закончыў 6 класаў Імянінскай няпоўнай сярэдняй школы. Рана пачаў працаваць, дапамагаючы бацькам весці ўласную гаспадарку.
6 лютага 2022 г. – 35 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (1987)
Гісторыя ветэранскай арганізацыі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пачалася 6 лютага 1987 г., калі ў сувязі з прапановай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем’яў загінуўшых воінаў і партызан на раённай устаноўчай канферэнцыі быў створаны аб’яднаны Савет ветэранаў.
15 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Дзенісейкі (1946), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
5 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Мішчанчука (1946), акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста БССР
Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 г. у в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ахвотна наведваў школьны тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.
9 чэрвеня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Клачковіч (1946), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Марыя Мікалаеўна Клачковіч нарадзілася 9 чэрвеня 1946 г. у вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Педагагічную дзейнасць пачала ў 1965 г. старшай піянерскай важатай у Лясковіцкай васьмігадовай школе Іванаўскага раёна. Праз год паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на хіміка-біялагічны факультэт.
2021 г. — 25 гадоў з часу заснавання Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Званец» (Драгічынскі р-н; 1996)
Міжнародная арніталагічная экспедыцыя, якая праходзіла ў пачатку 1990-х гг. на Беларускім Палессі, адкрыла існаванне вялізнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі, што стала сенсацыяй. Знаходка дапоўніла ўяўленні навукоўцаў пра біялогію гэтага таямнічага віду і вывела нашу краіну ў лідары ў Еўропе па колькасці рэдкай птушкі.
3 мая 2021 г. — 230 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (1791), помніка сусветнай прававой гісторыі
У канцы 1780-х гг. польска-літоўская эліта пачала рыхтаваць рэформу дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прасоўваў сярэднюю шляхту, ствараў новую эліту, стаў асноўным аўтарам новага закона. Стваралася Канстытуцыя з 6 кастрычніка 1788 г. — з першага дня работы Вялікага (Чатырохгадовага) сейма (1788–1792) у Варшаве. Адзін з аўтараў тэксту Канстытуцыі — палітычны дзеяч Юльян Урсын Нямцэвіч, радавы маёнтак якога знаходзіўся ў в. Скокі пад Брэстам.
22 лютага 2021 г. — 75 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (1946)
У 1921–1948 гг. існаваў «Асаавіяхім» (таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву), потым яго раздзялілі на асобныя таварыствы. У першыя пасляваенныя гады структуры абароннага таварыства прыступілі да ваеннага навучання насельніцтва, падрыхтоўкі рэзерваў для Узброеных Сіл. У буйных гарадах ствараліся аўтамабільныя школы, у райцэнтрах — іх падраздзяленні.