8 снежня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Навумчыка (1970), настаўніка-метадыста, журналіста, публіцыста
Мікалай Іванавіч Навумчык нарадзіўся 8 снежня 1970 г. у вёсцы Зарэчка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школе любіў літаратуру, з цікавасцю пісаў сачыненні, двойчы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Самы цікавы дзень лета». З пятага класа супрацоўнічаў з раёнкай «Запаветы Леніна», дасылаў допісы ў газету «Піянер Беларусі».
16 кастрычніка 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Церашчука (1955), ваеннага журналіста, публіцыста, заслужанага работніка культуры Расіі
Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.
27 верасня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Іванаўны Ляшук (1955), журналіста, пісьменніцы, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
5 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Валковіча (1950), пісьменніка, аўтара, рэдактара і ўкладальніка альманаха «Астрамечаўскі рукапіс»
Аляксандр Міхайлавіч Валковіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 г. у г. Брэсце ў сям’і вайскоўца. Яго бацька, Міхаіл Ільіч Валковіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі; працаваў зампалітам Дамачаўскага касцёва-сухотнага санаторыя. Маці, Лідзія Іларыёнаўна (Казлова), перажыла акупацыю ў роднай вёсцы, адкуль у 1943 г. за выратаванне яўрэйскай сям’і была адпраўлена на прымусовую працу ў Нямеччыну, працавала ў якасці прачкі нямецкага шпіталя ў розных краінах: Германіі, Аўстрыі, Італіі. Была вызвалена ў 1945 г. амерыканскімі войскамі ў г. Карціна-д-Ампеццо (Італія). Пасля вайны працавала ў розных месцах, але асноўным месцам да выхаду на пенсію была бібліятэка Дамачаўскай сярэдняй школы.
8 мая 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Віктара Гаўрылавіча Курэпіна (1915–2000), журналіста, заслужанага работніка культуры БССР (1975)
Віктар Гаўрылавіч Курэпін нарадзіўся 8 мая 1915 г. у сяле Чыбізаўка Тамбоўскай губерні (цяпер г. Жэрдзеўка Тамбоўскай вобласці). У 1931 г. скончыў сямігодку, працаваў у калгасе. З 1932 г. — на камсамольскай рабоце ў райкаме. У 1936–1939 гг. вучыўся ў Варонежскай вышэйшай камуністычнай сельгасшколе, затым працаваў сакратаром Таліцкага райкама УЛКСМ.
19 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Віктаравіча Бурдыкі (1955), журналіста, публіцыста, пісьменніка
Вячаслаў Віктаравіч Бурдыка нарадзіўся 19 лістапада 1955 г. у вёсцы Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцінстве яго пахрысцілі, хросным бацькам запрасілі Яўгена Іванавіча Скурко, вядомага як паэта Максіма Танка, родам з суседняй в. Пількаўшчына. Але болей яны не сустрэліся, аб чым Вячаслаў шкадуе. Школьнікам марыў аб моры, але ў дзясятым класе захапіўся журналістыкай, пачаў друкавацца ў барысаўскай «раёнцы».
11 мая 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Пашкевіча (1955), дзяржаўнага дзеяча, журналіста
Іван Іванавіч Пашкевіч нарадзіўся 11 мая 1955 г. у вёсцы Бор-Дубінец Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Быў дзясятым дзіцём, з пяці гадоў пасля заўчаснай смерці маці яго выхоўвалі яе сёстры ў в. Беражное. Іван Пашкевіч скончыў ПТВ, працоўную дзейнасць пачаў у 1972 г. слесарам-аўтарамонтнікам.
1 ліпеня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Антонавіча Крываля (1935–1996), паэта, празаіка, парадыста, журналіста
Сцяпан Антонавіч Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 г. у вёсцы Гутка Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Антон Рыгоравіч, і маці, Кацярына Дзмітрыеўна, з гэтай жа вёскі, тут жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. У сялянскай сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька, старэйшыя брат Уладзімір і сястра Надзя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі сувязнымі партызанскага атрада імя Баруцкага.
27 чэрвеня 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), журналіста, пісьменніка
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 г. у вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 г. разам з маці пераехаў у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 г.
1 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрыянавіча Літвінчука (1930–2020), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, журналіста, пісьменніка
Васіль Андрыянавіч Літвінчук нарадзіўся 1 ліпеня 1930 г. у вёсцы Галік Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Нягледзячы на цяжкую працу на зямлі, бацька, Андрыян Андрыянавіч, не заставаўся ў баку ад палітычных падзей, паспяваў чытаць палітычную літаратуру, агітаваць за Савецкую Беларусь. У 1939 г.Васіль скончыў два класы польскай школы, у 1941 г. — тры класы савецкай. Вучобу прыпыніла Вялікая Айчынная вайна.