Серада, 10 Жнівень 2016 09:50

Відэачасопіс «Напевы природы: заказник “Споровский”»

Дзіўнае спалучэнне прыгажосці і непаўторнасці прыроды Бярозаўскага краю... Дзякуючы якой птушцы «Споровский» заказнік стаў вядомым усяму свету, якую туфельку па легендзе страціла багіня прыгажосці Венера, чаму Спораўскім балотам прысвоены статус Рамсарскіх балот, дзе можна ўбачыць майстэрства касьбы? Адказы на гэтыя пытанні юныя бярозаўчане знайшлі, паглядзеўшы відэачасопіс «Напевы природы: заказник “Споровский”», які быў прадэманстраваны ў пункце выдачы Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі (вул. Леніна, 104 а). Старонкі відэачасопіса суправаджалі пытанні віктарын «Занимательная орнитология», «Зелёный мир болот».

 

 

Віктарына «Жемчужина района» замацавала веды слухачоў аб Спораўскім запаветным краі. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстраваная выстаўка «Заказник “Споровский” – уникальный уголок Полесья».

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2045 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:19