Пятніца, 10 Люты 2017 15:05

Ёсць у горадзе вуліцы герояў

6 лютага ў Бярозаўскую дзіцячую бібліятэку на гадзіну гісторыі "Ёсць у горадзе вуліцы герояў”, прымеркаваную да  540-годдзя з дня заснавання горада Бяроза, былі запрошаны вучні 6 "Д" класса сярэдняй школы №3.

Школьнікі зрабілі невялікі экскурс у гісторыю вуліц роднага горада. Яны даведаліся, што вуліца Леніна да 1939 года насіла імя Тадэвуша Касцюшкі, вуліца Кастрычніцкая была Татарскай, вуліца Савецкая — Здзітаўская, а адна з найстарэйшых вуліц горада — вуліца Пушкіна — была Кляштарнай. А ўсяго ў Бярозе таго часу налічвалася крыху больш за дваццаць вуліц і завулкаў.

 

 

На карце горада Бярозы юныя краязнаўцы знайшлі вуліцы з імёнамі літаратурных класікаў — Талстога, Маякоўскага, Купалы, Коласа; вуліцы, што нагадваюць нам аб прафесіях людзей, якія тут жывуць — Энергетыкаў, Майстроў, Будаўнікоў; вуліцы з нейтральнымі назвамі — Польна, Лугавая, Садовая.

Вельмі ўразіў шасцікласнікаў аповед пра нашых землякоў, якія загінулі ў Афганістане, старэйшым лейтэнанце В.Х. Галаўко і лейтэнанце І.В. Тышкевічы, чые імёны таксама носяць бярозаўскія вуліцы.

У завяршэнні мерапрыемства ўсім, хто зацікавіўся гісторыяй роднага горада, былі прапанаваны кнігі з выставы “Яны жывуць у назвах вуліц”.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1080 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:21