Аўторак, 03 Красавік 2018 09:30

Круглы стол «Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы як фактар развіцця культурнага асяроддзя горада»

29 сакавіка 2018 г. ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна», у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь, на базе ЦГДБ імя А. С. Пушкіна арганізавала круглы стол «Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы як фактар развіцця культурнага асяроддзя горада».

Гаворка на круглым стале вялася аб неабходнасці кансалідацыі намаганняў і сумеснай працы ў сферы краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі горада Брэста і Брэсцкай вобласці, адзначалася актуальнасць і значнасць рэгіянальных інфармацыйных рэсурсаў для развіцця яго сацыяльна-культурнага асяроддзя. З дакладамі выступілі: В. І. Клімук, метадыст краязнаўчага аддзела ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі», Н. І. Іоўлева, загадчыца аддзела турысцка-краязнаўчай работы ДУ «Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста», Ж. В. Юркевіч, загадчыца аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання ДУК «Брэсцкая ЦГБ імя А. С. Пушкіна», І. Я. Клімовіч, метадыст 2-й катэгорыі аддзела маркетынгу ДУК «Брэсцкая ЦГБ імя А.С. Пушкіна». Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага на круглым стале прадставіла галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі І. І. Жэлянгоўская, якая выступіла з прэзентацыяй па тэме «Субдамен „Краязнаўства Берасцейшчыны“: сучасны стан і перспектывы развіцця».

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 130 разоў