Аўторак, 15 Май 2018 11:18

Прэзентацыя кнігі Святаслава Кажадуба “Жывая гісторыя”

9 мая 2018 года ў чытальнай зале Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Святаслава Кажадуба “Жывая гісторыя”, выдадзеная Брэсцкай тыпаграфіяй у 2017 годзе.

Матэрыялы, якія ўвайшлі ў кнігу, публікаваліся ў перыядычным друку амаль паўвека – з 1967 па 2017 год. Аўтар падрабязна распавёў аб творчай працы над кнігай, а таксама пазнаёміў прысутных і гасцей імпрэзы з цікавымі фактамі сваёй біяграфіі. У мерапрыемстве прыняў удзел адказны сакратар раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, пісьменнік Валерый Мікалаевіч Гапееў. Прыхільнікі таленту Святаслава Рыгоравіча мелі магчымасць задаць аўтару свае пытанні. 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1597 разоў