Серада, 30 Май 2018 10:22

Кніжная выстава «Жыву і дыхаю, мой родны край, табою», прысвечаная Году малой радзімы

У чытальнай зале Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава «Жыву і дыхаю, мой родны край, табою», прысвечаная Году малой радзімы.

У першым раздзеле «Усяму пачатак тут, у краі родным» прадстаўлены цікавыя гістарычныя матэрыялы аб г. Жабінка і раёне.

Другі раздзел «Гэты горад нам вечна любіць» з наёміць чытачоў з сучасным станам Жабінкаўскага раёна, яго дасягненнямі і перспектывамі развіцця.

У раздзеле «Ад іх імёнаў квітнее наш куточак» прадстаўлены кнігі пра знакамітых, таленавітых і працавітых людзей Жабінкаўшчыны, якія ўнеслі пэўны ўклад у развіццё Жабінкаўскага краю.

Раздзел «Ісэрцу мілая старонка» знаёміць з прыгожымі краявідамі раёна, яго аграсядзібамі.

Кніжная выстава «Жыву і дыхаю, мой родны край, табою» будзе экспанавацца ў бібліятэцы да канца 2018 года. 

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Ліпская Юлія Вячаславаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Кантактны тэлефон: 8-01641-23350

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 97 разоў Апошняя змена Серада, 30 Май 2018 10:34