Чацвер, 04 Кастрычнік 2018 13:47

«Гаючае слова паэзіі»

19 верасня ў Малецкай сельскай бібліятэцы для вучняў 10 класа ладзілася літаратурна-паэтычная вечарына “Гаючае слова паэзіі”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэтэсы і перакладчыцы Ніны Мацяш. 

Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя “Усё было: і сон і парыванне…”, якая пазнаёміла з жыццем і творчасцю Ніны Язэпаўны. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы паэтэсы. Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Ніна Мацяш – гонар наш”, на якой прадставілі паэтычныя зборнікі “Жнівень”, “Удзячнасць”, “Ралля суровая”, “Прыручэнне вясны”, “Поўны келіх”, “Шчаслівай долю назаві”, “Я вас люблю…”, “У прыгаршчах ветру”,  пераклады твораў пісьменніцы на іншыя мовы.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 91 разоў