Чацвер, 04 Кастрычнік 2018 13:55

“Пакінула нам запавет быць адданымі”

20 верасня ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне клуба “Ступені” з літаратурна-творчай гадзінай “Пакінула нам запавет быць адданымі”, прысвечаннай 75-годдзю з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Мацяш і  Году малой радзімы.

У праграме прагучалі вершы славутай паэтэсы, перакладчыцы, ганаровай грамадзянкі горада Белаазёрска Ніны Мацяш. Для удзельнікаў  літаратурнага клуба тэатр маляванай лялькі “Вясёлые карцінкі” падрыхтаваў казку “Два браты і сякера”. З  вялікай цікавасцю дзеці слухалі пра дзіўны від творчасці – пёркаграфію, якой  займалася Ніна Іосіфаўна. 

Увазе прысутных была прапанавана кніжная выстава “Ніна Мацяш – гонар наш”.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1630 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Кастрычнік 2018 14:00