Панядзелак, 08 Красавік 2019 12:48

Брэст — культурная сталіца Садружнасці 2019

5 красавіка ў дзіцячай харэаграфічнай школе мастацтваў імя В. М. Пагодзіна ў рамках праграмы адкрыцця «Брэст — культурная сталіца Садружнасці 2019» Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага экспанавала кніжную выставу «Брэст — культурная сталіца СНД».

Госці з Беларусі, Расіі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны, удзельнікі круглага стала «Інтэграцыя нацыянальных культур у сучасным свеце» і Міжнароднага гуманітарнага праекта «Мінская ініцыятыва», а таксама ўсе прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з разнастайнымі дакументамі і матэрыяламі з фонду нашай Бібліятэкі.

На выставе было прадстаўлена каля 120 кніжных крыніц, якія адлюстроўваюць гістарычныя і культурныя асаблівасці нашага горада; асвятляюць тэатральнае і музычнае жыццё, дзейнасць устаноў адукацыі і культуры; узгадваюць імёны вядомых рэлігійных і культурных дзеячаў, мастакоў, навукоўцаў і пісьменнікаў.

Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,
заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі