Пятніца, 29 Лістапад 2019 13:47

Узнагароджанне лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за 2019 г.

26 лістапада 2019 г. у БрДУ імя А. С. Пушкіна адбылося чарговае ўзнагароджанне лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. У час мерапрыемства ўручылі ганаровыя дыпломы і павіншавалі пераможцаў: намеснік старшыні аблвыканкама Г. І. Барысюк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Т. М. Гагакава, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Ю. М. Прасмыцкі, члены савета па прысуджэнні прэміі — дацэнт, кандыдат філалагічных навук У. А. Сенькавец і супрацоўніца Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Т. П. Данілюк
 
У 2019 г. лепшымі былі прызнаны
 
·  у намінацыі «Проза»Сяргей Белаяр за кнігу «Расследаванні інспектара Сарвы»;
·  у намінацыі «Паэзія»Уладзімір Лебедзеў (Ганаровы чытач Бібліятэкі) за зборнік вершаў «Росная трава» і Георгій Тамашэвіч за кнігу «Анёл над Брэстам»;
 
Старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч да ўдзелу ў мерапрыемстве запрасіла супрацоўнікаў аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі. У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага сабрана найбольш поўная калекцыя кніг берасцейскіх пісьменнікаў. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Лаўрэаты. Літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя У. А. Калесніка». Госці і ўдзельнікі імпрэзы мелі магчымасць пазнаёміцца з усімі кнігамі-лаўрэатамі прэміі за 2007–2019 гг.

 

Бельская Алена Лявонцьеўна,
гал. бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Лахміцкая Наталля Сцяпанаўна,
бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1324 разоў