Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 16:03

75-гадовы юбілей Леаніда Несцерчука і прэзентацыя яго новай кнігі «Адам Міцкевіч: Геній, Паэт, Ліцвін»

2 кастрычніка 2020 г. у кафэ «Маяк» адбылася вечарына ў гонар 75-гадовага юбілею вядомага даследчыка і вучонага, знакамітага краязнаўца, ганаровага чытача Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Леаніда Несцерчука. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг па гісторіі Берасцейшчыны і Беларусі, а таксама вядомым дзеячам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя новай кнігі Леаніда Міхайлавіча «Адам Міцкевіч: Геній, Паэт, Ліцвін», выдадзенай у канцы 2019 г. у ААТ «Брэсцкая абласная друкарня».

Павіншаваць Леаніда Несцерчука прышлі пісьменнікі, рэстаўратары, журналісты, бібліятэкары. Студэнты БрДУ імя А. С. Пушкіна пачыталі вершы Адама Міцкевіча, работнікі культуры вобласці і навучэнцы Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы выканалі музычныя класічныя творы. Вёў мерапрыемства кандытат філагічных навук Уладзімір Сенькавец. Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі падрыхтавалі выставу з навуковымі творамі Леаніда Міхайлавіча.

 

Бельская Алена Лявонцьеўна,

гал. бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79

 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага шчыра віншуе Леаніда Міхайлавіча Несцерчука з прыгожым юбілеем і выхадам новай кнігі. Зычым Леаніду Міхайлавічу добрага здароўя, творчага натхнення, працоўнага энтузіязму і ўсяго самага найлепшага!


Дадатковая інфармацыя

Чытаць 979 разоў