***
Міхаілу Пташуку
Чамусьці ўзяў і ўсё парушыў,
на мой прывет – глухі адказ!
Не разышліся нашы душы, -
стаў нехта трэці паміж нас.
А разганяў не раз хмурынкі,
як брат старэйшы нада мной,
дзяліў салоны смак скарынкі
і бедаваў маёй журбой.
Чаму ж тады цяпер не ў згодзе?
Ён мне як правая рука, -
мой астравок, маё разводдзе,
мая туга палешука?
І мне трывожна, мне шчымліва,
хоць здрады ў тым маёй няма,
што адзываюся шчасліва
на тое, трэцяе…імя!
А ён, як быццам так і трэба,
глядзіць сурова з-пад рукі,
з сабой узяўшы толькі неба
палескай вёскі Федзюкі.
(1979)
Баравікова Р.А. Дрэва для райскай птушкі (Мн.,2007)
***
Міхаіл Мікалаевіч Пташук (28.01.1943 г. – 27.04.2002 г.) нарадзіўся ў в. Федзюковічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
На выставе прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці рэжысёра: кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, сярод якіх: “Михаил Пташук: Исповедь кинорежиссера. Сценарий художественного фильма. Публикации. Воспоминания” (Мн., 2004), Мяснікоў, А.Ф. “Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты” (Мн., 2008), “Великая Отечественная война в киноискусстве Беларуси” (Мн., 2010), “Все белорусские фильмы: Каталог-справочник. Т.2. Игровое кино (1971 - 1983)” (Мн., 2000),“Памяць. Ляхавіцкі раён”(Мн.,1989), энцыклапедыі і інш. Прадстаўлены часопісы: “Мастацтва Беларусі”, “Мастацтва”, “Маладосць”, “Полымя”, “На экранах”, “Кинопарк”, “Искусство кино” і інш.
Фільмаграфія кінарэжысёра: “Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту” (1973), “Лясныя арэлі” (1975), “Час выбраў нас” (1978), “Вазьму твой боль” (1980), “Чорны замак Альшанскі” (1984), “Знак бяды” (1986), “Наш браняпоезд” (1988), “Кааператыў “Палітбюро” (1992), “Гульня ўяўлення” (1995), “Макбет” (1995), “У жніўні 44-га…” (2000), “Песня Розы” (“У чэрвені 41-м”) (2001).
Выстава будзе працаваць да сярэдзіны лютага.
Выставу падрыхтавала А. Бельская,