Пятніца, 24 Верасень 2021 16:17

Прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага выставачнага праекта «Біблія на Берасцейшчыне»

21 верасня 2021 г. адбылося адкрыццё адукацыйна-асветніцкага выставачнага праекта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Біблія на Берасцейшчыне». Мэта яго — знаёмства грамадскасці з багатай кніжнай спадчынай, прадстаўленай рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры. Выстава наглядна адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх рукапісаў да сучасных выданняў у кантэксце агульнай і рэгіянальнай гісторыі, бо менавіта з Бібліі пачынаецца кніжнасць на землях Брэстчыны і Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі святары пратэстанцкіх цэркваў г. Брэста і Беларусі, Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, выкладчыкі ўніверсітэтаў, краязнаўцы і прадстаўнікі СМІ.

 

Намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша прэзентаваў выданне «Паводле Лукі Святое Евангелле». Гэта рэпрынтнае выданне першага ў XX стагоддзі пераклада біблейскага тэксту на сучасную беларускую мову, які зрабіў знакаміты грамадскі і рэлігійны дзеяч Лука Дзекуць-Малей.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў распавёў аб асобных аспектах гісторыі кніжнасці на землях Берасцейшчыны і падарыў бібліятэцы каштоўнае выданне з асабістага кнігазбору Л. Дзекуця-Малея. Бібліятэка атрымала каштоўныя падарункі і ад краязнаўца і даследчыка, аўтара кнігі «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры» Валерыя Мароза. На адкрыцці выставы прысутнічаў і выступіў с прамовай адзін са складальнікаў кнігі «Паводле Лукі Святое Евангелле» прафесар па місійных даследаваннях і міжкультурнай тэалогіі ўніверсітэта прыкладных навук Эверсбаха (ФРГ) Ёханэс Раймер. Экскурсію па выставе для ўсіх прысутных правёў кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак.

Для наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць атрымаць кароткую змястоўную інфармацыю аб экспанатах пры дапамозе QR-кодаў, размешчаных у пачатку кожнага раздзела.

Запрашаем жыхароў і гасцей горада, школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў на аглядныя экскурсіі з інтэрактыўнай зонай. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з працай друкарскага станка і зрабіць копію тытульнага ліста Брэсцкай Бібліі 1563 г.

Чакаем вас па адрасе: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 штодня з 11:00 да 18:00, акрамя пятніцы.

Папярэдні запіс на групавыя экскурсіі па тэл.:

+375 29 796 20 39 (МТС),

+375 162 57 48 76

Звяртаем увагу на масачны рэжым і захаванне рэспіраторнага этыкету. Мы забяспечваем неабходную сацыяльную дыстанцыю, рэгулярнае ветранне памяшкання, а таксама санацыю ўсіх паверхняў.

 

 

http://brl.by/upload/iblock/5de/5de813ae473fa6ad25364e2df6672691.jpghttp://brl.by/upload/iblock/ae7/ae7e746b6be581325e3e1657a776a0cb.jpghttp://brl.by/upload/iblock/356/3560f177b07a3af748e19a8f451a0cef.jpghttp://brl.by/upload/iblock/79e/79eb47977b06b50299456af8d2a0567f.jpghttp://brl.by/upload/iblock/ae1/ae1eb92e977b45af5c213a70fbf194ee.jpghttp://brl.by/upload/iblock/e4a/e4a44835e51b429d103ce4ab1bc4a233.jpghttp://brl.by/upload/iblock/72a/72a0be46cf8a8b010774ee90fd45a896.jpghttp://brl.by/upload/iblock/49f/49fb3127bff8c538c057aba9066f14bc.jpghttp://brl.by/upload/iblock/cf5/cf5126d61b1cfb756faaf4cc05bdaa32.jpghttp://brl.by/upload/iblock/aff/aff2d47825e15f85669a643bfa265285.jpghttp://brl.by/upload/iblock/1c5/1c5062d562f08dedc0bd0ddbeccf934d.jpghttp://brl.by/upload/iblock/d6f/d6fac0dcd702b997866d386e1d1130f3.jpghttp://brl.by/upload/iblock/dd8/dd8d83699e70a3877a709fab04703d59.jpghttp://brl.by/upload/iblock/f20/f200da47236be05c4e2fb354553e9fe1.jpghttp://brl.by/upload/iblock/b77/b77a798dffa8e28e11b492b5b129bcdd.jpg

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 82 разоў Апошняя змена Субота, 25 Верасень 2021 11:11