Серада, 20 Люты 2013 13:59

255 год з дня нараджэння Ю. У. Нямцэвіча.

16 лютага 2013 г. споўнілася 255 год з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча.

Вечар-партрэт, прысвечаны гэтай святочнай падзеі, адбыўся на радзіме пісьменніка ў в. Скокі Брэсцкага раёна. У музеі-сядзібе Ю. У. Нямцэвіча сабралася зацікаўленая грамадскасць Брэсцкага раёна і г. Брэста. Сярод запрошаных гасцей быў А. А. Гладышчук – найлепшы на Беларусі знаўца гісторыі роду Нямцэвічаў, аўтар адзінай кнігі аб Нямцэвічах на беларускай мове “ Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі.” (Мн., 2009).

Прысутнічаў старшыня Брэсцкага райвыканкама У. А. Мацука і іншыя прадстаўнікі раённай улады. Імпрэзу наведалі замежныя госці – кіраўнікі мэрыі раёна Урсынаў г. Варшавы, дзе некалі жыў Ю. У. Нямцэвіч. Яны прывезлі ў падарунак музею нядаўна выдадзеныя кнігі пісьменніка, якія складаюцца з твораў, напісаных менавіта ў Скоках і дэгэтуль яшчэ неапублікаваных. Частку сваіх збораў аб жыцці і творчасці пісьменніка прадэманстравалі на кніжнай выставе супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага разам з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце А. М. Мяснянкінай. Яе выступленне аб знаходках рэдкіх кніг з бібліятэкі сядзібы Нямцэвічаў стала прыгожым фіналам мерапрыемства.

Заг. аддзела караязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Т. С. Кавенька.

Фота С. М. Паўловіч і Л. П. Аляксандравай.

  
  1. Тиборовская, Т. В "Усадьбе Немцевичей" прошел "Урсын-вечер" [Электронный ресурс]. — Режим доступа : http : // tomin.by. — Дата доступа : 16.02.2013.
  2. Павлова, Л. Портрет Юлиана Немцевича, написанный потомками / Любовь Павлова // Брестский курьер. - 2013. - 21 февр. (№ 8). - С. 10.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 6487 разоў Апошняя змена Чацвер, 14 Сакавік 2013 10:49

Галерэя малюнкаў

{gallery}259{/gallery}