Чацвер, 18 Лістапад 2021 11:13

Выстава «Гордимся прошлым, строим будущее: 150 лет городу Барановичи»

29 лістапада 2021 г. гораду Баранавічы споўніцца 150 гадоў. Да юбілейнай даты аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтаваў кніжную выставу «Гордимся прошлым, строим будущее: 150 лет городу Барановичи».

 

Паходжанне назвы «Баранавічы» і дата першай згадкі горада да гэтага часу выклікаюць спрэчкі ў гісторыкаў. Але дакладна можна сказаць, што горад Баранавічы з’явіўся на карце 29 лістапада 1871 г. з пачаткам руху цягнікоў на ўчастку чыгункі, які злучае паміж сабой Смаленск і Брэст. Назву новая станцыя атрымала ад вёскі Баранавічы, якая размяшчалася недалёка. Першымі жыхарамі новага паселішча сталі сем’і працаўнікоў чыгункі. У будучым гэтаму гораду выпадзе мноства выпрабаванняў, але ён з імі справіцца і стане адным з найбуйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў Беларусі.

На выставе прадстаўлены энцыклапедыі, кнігі па гісторыі горада, мастацкая літаратура, паштоўкі, даведнікі і інш. Сярод экспануемых выданняў «Барановичи: улицы и переулки города в прошлом и настоящем, 1884–2019 годы» (Баранавічы, 2019) і «Барановичи на открытках и фотографиях: документально-исторический очерк» (Баранавічы, 2009) С. А. Шчарбакова, «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры» В. В. Мароза (Мінск, 2018), «Старинные усадьбы Берестейщины» А. Т. Федарука (Мінск, 2004) і інш.

Асаблівую цікавасць уяўляюць выданні: «История православных храмов г. Барановичи» А. А. Гарбунова (Мінск, 2017), «Паходжанне назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна» В. М. Дубейкі (Мінск, 2019), «Барановичи и евреи: история, Холокост, наши дни» М. В. Акуліч (2019) і інш.

Выстава працягнецца да канца лістапада.

 

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 667 разоў