Аўторак, 22 Сакавік 2022 12:25

Да 80-годдзя Івана Сяргеевіча Арабейкі

26 сакавіка споўніцца 80 гадоў з дня нараджэння паэта, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама Івана Арабейкі.

 

          Іван Сяргеевіч нарадзіўся ў 1942 годдзе, ў в. Хмелева Жабінкаўскага раёна. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Услед за сонцам» (Мн., 1972), «Асенні ранак» (Мн., 1978),  і «Сказаць хачу» (Брэст, 2012).

          У вонкавай «прастаце» ягоных вершаў — глыбіня і мудрасць, вывераная эстэтычная напоўненасць:

 

                 Запавет

Бягу валёнкі аббіваць.

Шчэ топяць печ, на вокнах золата.

Праз калаўротны спеў чуваць:

Не напускай ў хату холаду.

 

Як гэта многа — жыць, любіць,

З прахожым першым паздароўкацца,

Суседа словам зачапіць, —

Для сэрца не бывае дробязяў.

 

Цяпло,спагады пачуццё, —

Я гэта ўсё засвоіў змоладу.

Як запавет на ўсё жыццё:

— Не напускай ў хату холаду.

 

Хутчэй жа дзверы прычыняй.

З тугою нейкай лебядзінаю

Перад табою гэты край

Стаіць адчыненай хацінаю.

 

          Супрацоўнікі і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра віншуюць юбіляра і зычаць яму моцнага здароўя, дабрабыту і творчага плёну!

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 97 разоў