Чацвер, 18 Красавік 2013 09:20

Прэзентацыя тэматычнага дасье “Ганаруся табой, зямля мая”

21 красавіка чытачоў бібліятэкі аграгарадка Хатынічы запрасілі на прэзентацыю альбома “Ганаруся табой, зямля мая”.

Старонкі тэматычнага дасье прысвечаны паважанай жыхарцы аграгарадка, былой настаўніцы, добраму сябру бібліятэкі – Ірыне Міхайлаўне Рудкоўскай. Пачалося мерапрыемства вершам знакамітага паэта земляка Міхася Рудкоўскага “Мой родны Востраў”, прысвечаны маляўнічай вёсачцы Востраў, у якой пачаўся жыццёвы шлях жанчыны. Ірына Міхайлаўна — натура творчая і неардынарная. Яе хвалюе лёс мовы і будучае вёскі, яна ўмее захапляцца прыгажосцю і дастойнымі людзьмі, яе непакоіць духоўнае здароўе моладзі. Пра ўсё гэта яна піша, разважае ў сваіх артыкулах на роднай мове.

З вялікай цікавасцю прысутныя слухалі выступленне Ірыны Міхайлаўны, у якім гучала бязмежная любоў да Радзімы, заклапочанасць будучым роднай мовы. Яе думкі падтрымалі Андрэй Андрэевіч Ярашэвіч – былы настаўнік і стараста вёскі Хатынічы і Яловая, Алена Іванаўна Кавальчук – старэйшая чытачка бібліятэкі. Жаданымі гасцямі на мерапрыемстве былі мясцовыя паэты Ніна Таўтын і Ніна Кавальчук.

Кожная старонка тэматычнага дасье – часцінка жыцця простай вясковай жанчыны, з такім няпростым, але цікавым лёсам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3008 разоў Апошняя змена Чацвер, 06 Чэрвень 2013 12:02