Аўторак, 03 Чэрвень 2014 16:01

Творчая сустрэча з Настассяй Нарэйка

20 мая 2014 г. у чытальнай зале Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У. М. Ігнатоўскага прайшла творчая сустрэча чытачоў, супрацоўнікаў бібліятэкі – «Высокі лад душы і творчасці» з маладой пісьменніцай, адказным сакратаром раённай газеты «Навіны Камянеччыны» Настассяй Нарэйка.

Сустрэча пачалася з прэм’еры зборніка апавяданняў маладых пісьменнікаў «Кахаць і верыць», куды ўвайшлі і чатыры апавяданні Н. Нарэйкі. Маладая пісьменніца распавядала пра сябе, пазнаёміла з творчасцю, галоўная тэма якой – жыццёвыя лёсы. Затым Настасся Нарэйка прадставіла свой новы зборнік паэзіі «Магдэбургскае права маёй душы». Напрыканцы адказвала на пытанні прысутных, прымала віншаванні ад паклоннікаў творчасці і дырэктара РЦБС, падпісала зборнік вершаў у дар бібліятэцы.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1737 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:46