Чацвер, 28 Жнівень 2014 14:06

Інфармацыя аб краязнаўчых мерапрыемствах бібліятэк Ганцавіцкай РЦБС

6 чэрвеня 2014 года ў кінатэатры “Маладосць” г. Ганцавічы адбылося мерапрыемства – літаратурны партрэт “У жыцці гэтым многа не змерана…”, прысвечанае юбілею літаратара-земляка Аляксея Галаскока і выхаду ў свет яго чарговага зборніка “Асенняя бліскавіца”.

Зала кінатэатра змясціла болей за сотню прыхільнікаў творчасці паэта. Жадаючых павіншаваць юбіляра сабралася столькі, што мерапрыемства зацягнулася амаль на дзве гадзіны. У яго межах адбыўся прагляд дакументальнага фільма пра Зэльву, які нібыта вярнуў аўтара, хоць і на некалькі хвілін, на яго Радзіму.

Госці вечарыны – літаратары Алесь Каско, Аляксей Філатаў, Святлана Локтыш, Ніна Кавальчук, Ала Мірзаліева чыталі вершы і гумарыстычныя прысвячэнні юбіляру, выхаванцы дзіцячага садка падрыхтавалі вершаваную кампазіцыю па творах паэта. На словы аўтара гучалі песні самадзейных кампазітараў Ганцаўшчыны.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1412 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:46