Чацвер, 28 Жнівень 2014 14:08

Піяр-акцыя «Книга. Время. Мы.»

13 ліпеня 2014 г. у Ракітніцкай сельскай бібліятэцы Жабінкаўскай ЦБС адбылася піяр-акцыя «Книга. Время. Мы.», мэта якой прыцягненне да чытання рознаўзроставых слаёў насельніцтва.

 

У рамках дадзенай акцыі ў бібліятэцы адбыўся вечар-сустрэча «Мои земляки – моя гордость». На мерапрыемства былі запрошаны вядомыя людзі ураджэнцы Ракітніцы і навакольных вёсак: заслужаны артыст Беларусі Іван Герасевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Данілавіч Яроцкі, пісьменнікі Расціслаў Бензярук і Іван Дацкевіч, галоўны рэдактар раённай газеты «Сельская праўда» Святлана Вішнеўская. Запрошаныя гасці распавялі, што для іх азначае «маленства мілы кут», парэкамендавалі свае любімыя кнігі і пакінулі пажаданні землякам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3118 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:46