Чацвер, 28 Жнівень 2014 14:11

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі на роднай хаце паэта Уладзіміра Марука

13 чэрвеня  2014 г. у в. Гута Ганцавіцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на роднай хаце паэта Уладзіміра Марука. Мерапрыемства праходзіла ў “хатняй”, шчырай абстаноўцы і сабрала ўсіх жыхароў невялічкай вёсачкі.

Гучалі цёплыя ўспаміны родных паэта, аднавяскоўцаў, аднакласнікаў.

Паэт Анатоль Зэкаў узгадаў гады сумеснай працы з Уладзімірам Маруком, гаварыў аб ім, як аб таленавітым творцы, добрым і сціплым чалавеку, якім і памятаюць яго землякі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1326 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:47