Аўторак, 16 Снежань 2014 12:33

Ушанаванне найстарэйшай карэннай жыхаркі г. Іванава – Марыі Мікалаеўны Курыловіч, якая адзначыла сваё 90-годдзе

У гэты святочны дзень (4 снежня 2014 г) у чытальнай зале Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя. Ф. Панфёрава адбылося ўшанаванне найстарэйшай карэннай жыхаркі г. Іванава – Марыі Мікалаеўны Курыловіч, якая адзначыла сваё 90-годдзе.

 

Усё сваё жыццё Марыя Мікалаеўна з’яўляецца неабыякавым чалавекам да гістарычнай і культурнай спадчыны Іванаўшчыны. Дзякуючы гэтай простай, працавітай жанчыне архіўныя знаходкі паспрыялі адраджэнню імя нашага славутага земляка Напалеона Орды. Разам з работнікамі раённай бібліятэкі яна рыхтавала запыты ў архівы і музеі. Вялікую дапамогу аказала ў падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Іванаўскі раён ».

Марыя Мікалаеўна удзельніца конкурсу «Жанчына года – 2010» у намінацыі «Жанчына-легенда».

Марыя Мікалаеўна цікавы, кампетэнтны ў шматлікіх пытаннях суразмоўца. Ведае нямецкую і польскую мовы. Вялікую дапамогу Марыя Мікалаеўна і па гэты дзень аказвае бібліятэцы ў перакладах з польскай на рускую мову. З яе дапамогай зробленыя апісанні маёнткаў Завышша, Магільна, Навашыцы, Опаль. Марыя Мікалаеўна ў арыгінале чытае кнігі Г. Сянкевіча, Ю. Крашэўскага, Л. Жыромскага.

Не зважаючы на ўзрост, да гэтага часу яна жаданы госць і чытач раённай бібліятэкі, а таксама актыўная ўдзельніца мерапрыемстваў, асабліва краязнаўчай накіраванасці.

        

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1974 разоў