Аўторак, 30 Снежань 2014 11:10

Свята кнігі «Юбилей, которым стоит гордится»

12 снежня 2014 г. у чытальнай зале Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая адбылося свята кнігі «Юбилей, которым стоит гордится», прысвечанае 75-годдзю з часу заснавання цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Прайшло яно даволі сціпла па прычыне рамонту.

 Пачалося свята з ушанавання ветэранаў бібліятэчнай справы. З прывітальным словам выступіла дырэктар ЦБС В. Ю. Аляксеенка. Яна ж зрабіла бліц-прэзентацыю факсімільных выданняў кніг Ф. Скарыны, атрыманых у дар ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вялікую цікавасць людзей, якія значную частку свайго свядомага жыцця прысвяцілі служэнню кнізе, выклікала фотавыстаўка «Библиотека: люди и годы», якую падрыхтавала галоўны бібліятэкар чытальнай залы літаратуры па краязнаўству І. П. Дрэкоўская: старыя фота захавалі рабочыя і святочныя моманты бібліятэчнага жыцця цэнтральнай бібліятэкі ў розныя гады. З юбілеем павіншавалі бібліятэкараў загадчык сектара аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Т. М. Панько і член Прэзідыума гарадскога савета дэпутатаў В. В. Паўлоўская. Імі былі ўручаны падзячныя граматы супрацоўнікам цэнтральнай бібліятэкі. Падарункам юбілярам стала музычнае віншаванне народнага ансамбля народных інстументаў «Мелодыя» выкладчыкаў УК «Дзіцячая школа мастацтваў г. Баранавічы» (маст. кіраўнік Л. Рауцкі). Праграму свята прадоўжыла віртуальная экскурсія па структурных падраздзяленнях ЦГБ імя В. Таўлая. Было сказана шмат шчырых добрых слоў у адрас прафесіяналаў, якія працуюць у бібліятэцы сёння.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1049 разоў Апошняя змена Аўторак, 30 Снежань 2014 11:18