Серада, 04 Люты 2015 12:35

Выстава-панарама «Гэта наша з табой біяграфія», прысвечаная 75-годдзю стварэння Жабінкоўскага раёна

15 студзеня 2015 года Жабінкаўскі раён адзначыў 75-годдзе з часу стварэння. З гэтай нагоды 16 студзеня 2015 года Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка да ўрачыстага мерапрыемства падрыхтавала выставу-панараму «Гэта наша з табой біяграфія».

Выстава складаецца з некалькіх разделаў.

Першы раздзел «З крыніц спрадвечных» прадстаўляе гістарычную спадчыну Жабінкаўшчыны да 1940 года.

Другі раздзел «Дарогамі вызвалення» расказвае аб краі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе прадстаўлены фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, загінуўшых у баях за нашу зямлю і імёны якіх носяць вуліцы горада Жабінка, дакументальныя звесткі аб баявых падзеях, якія праходзілі на Жабінкаўшчыне.

У раздзеле «Шчыра на ўспамін…» прадстаўлены фотаздымкі, кнігі, артыкулы, справаздачы савецкіх часоў.

Раздзел «Маленькі раён – вялікія людзі» знаёміць са знакамітымі нараджэнцамі нашага раёну і людзьмі, якія сваёй працай уславілі наш край.

У раздзеле «Найноўшая спадчына» прадстаўлены розныя матэрыялы аб сучасным сацыяльна-эканамічным стане раёна, паказаны дасягненні ў розных галінах гаспадаркі. Адлюстравана дзейнасць буйных заводаў Жабінкаўшчыны – цукровага, камбікармавога, торфабрыкетнага.

Асобным падраздзелам акрэслена «Жабінкаўшчына турыстычная». У ім прадстаўлены матэрыялы аб санаторыях «Буг» і «Надзея», аграэкасядзібах, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, розных турыстычных аб’ектах.

Жабінкаўшчына літаратурная адлюстравана ў раздзеле «Роднай зямлі галасы», на якой прадстаўлены выданні з творчасцю нашых землякоў.

Раён на старонках прэсы, пачыная з 1940-х гг. да сучаснасці, прадстаўлены ў раздзеле «Навіны жыцця».

Архіўныя матэрыялы сацыяльна-эканамічнага стану раёна пры яго стварэнні прадстаўлены ў раздзеле «1940», лічбы сучаснага стану эканомікі – у раздзеле «2015».

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2240 разоў Апошняя змена Серада, 04 Люты 2015 12:38