Серада, 04 Люты 2015 12:39

Памяці Івана Лагвіновіча

29 студзеня 2015 года ў 14 гадзін на малой радзіме паэта Івана Лагвіновіча адбыўся вечар памяці «Не прарос бы мой талент у мове другой…», прысвечаны 75-годдзю літаратара. 

 Вечарына, падрыхтаваная ЦРБ імя В. Праскурава, пачыналася з наведвання Малькавіцкай бібліятэкі-музея, дзе прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная земляку, магілы паэта, а затым працягвалася ў мясцовым сельскім клубе. Гасцямі мерапрыемства былі ганцавіцкія, баранавіцкія літаратары, сябры і аднадумцы паэта, хто дапамагаў выдаваць кнігі Івана Лагвіновіча – Алесь Каско, Мікола Пракаповіч, Мікола Папека. 

               

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2708 разоў Апошняя змена Серада, 04 Люты 2015 12:55