Серада, 04 Сакавік 2015 10:09

Інфармацыя аб правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў у лютым і сакавіку 2015 года (Баранавіцкая ГЦБС)

Краязнаўчыя мерапрыемствы якія прайшлі ў Баранавіцкай ГЦБС у лютым 2015 года  

10 лютага ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. П. Таўлая для навучэнцаў Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа адбылася літаратурна-краязнаўчая гадзіна «Ён па жыцці ішоў паэтам», прысвечаная Валянціну Таўлаю. Праграма мерапрыемства ўтрымлівала: жыццёвы шлях паэта «Уладарыць слова розумам і сэрцам», нататкі пра сувязь лёсу паэта з гісторыяй горада «Зямля, дадзеная лёсам», электронную прэзентацыю «Імгненні, выхапленныя з жыцця», літаратурную старонку «Вернасць паэзіі», кніжную паліцу «Паэзія – душы выратаванне».

14 лютага ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая была адкрыта юбілейная паліца «З гісторыяй заручаны», прысвечаная 75-гадоваму юбілею С. А. Шчарбакова – былога дырэктара УК «Баранавіцкі краязнаўчы музей», даследчыка гісторыі Баранавічаў, аўтара шматлікіх артыкулаў і асобных выданняў па гісторыі горада. На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы аб жыццёвым і працоўным шляху чалавека, які шмат зрабіў для захавання гісторыі роднага горада.

15 лютага на сайце Баранавіцкай ГЦБС http://tavlay-library.by заняла сваё месца ў раздзеле «Іх імёны – наш гонар» віртуальная выстаўка-персаналія «Чалавек з легенды», прысвечаная 100-гадоваму юбілею І. К. Кабушкіна (1915–1943). Тут прадстаўлены фотадакументы і біяграфічная даведка аб жыццёвым шляху ўдзельніка антыфашысцкай барацьбы, ураджэнца в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна.

25 лютага навучэнцам 9-х класаў СШ № 12 было прапанавана краязнаўчае падарожжа ў часе «Барановичи в годы Первой мировой войны» (Баранавіцкая цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка). Падлеткі ўбачылі фрагменты з дакументальных фільмаў «Первая мировая война. Битва в окопах 1914–1918», «Тайны Первой мировой войны», пачулі аповед аб ваенных падзеях так званай «Баранавіцкай аперацыі» 1916 года. Было арганізавана фота-паведамленне «Ставка Верховного Главнокомандующего в Барановичах». Выказаць свае думкі і меркаванні наконт падзей 100-гадовай даўнасці старшакласнікі мелі магчымасць пад час гутаркі-дыялога «Давайте обсудим».

  Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы на сакавік 2015 года

26 сакавіка на сайце Баранавіцкай ГЦБС http://tavlay-library.byсваё месца ў раздзеле «Літаратурнае жыццё» зойме віртуальная выстаўка-персаналія «Рыцар, паэт…», прысвечаная 465-годдзю з дня нараджэння паэта 2-ой паловы XVI ст. Андрэя Рымшы (каля 1550, в. Пянчын, цяпер Баранавіцкі раён – пасля 1599). Тут будзе прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка, які вылучаўся сярод пісьменнікаў таго высокаадукаванага часу веданнем вялікай колькасці моў свету і пісаў свае панегірычныя вершы ў т. л. на старабеларускай мове.

27 сакавіка на сайце Баранавіцкай ГЦБС у раздзеле «Краязнаўства» будзе размешчана кліп-падарожжа «Вуліцы майго горада: вул. Казакова». Наведвальнікам сайта прапануецца віртуальнае падарожжа па вуліцы, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення г. Баранавічы А. І. Казакова. Кліп-падарожжа знаёміць з біяграфіяй А. І. Казакова, гісторыяй вуліцы, дэманструе фотаздымкі яе сучаснага выгляду і вобліку ў мінулым.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2491 разоў Апошняя змена Серада, 04 Сакавік 2015 10:47