Чацвер, 14 Май 2015 12:22

Інфармацыя аб правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў у мае 2015 года (Баранавіцкая ГЦБС)

Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы на май 2015 года

З 2 мая 2015 г. будзе экспанавацца ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая кніжная выстава «Слава нязгасная, подзвіг бессмяротны», прысвечаная Дню Перамогі. Галоўны бібліятэкар І. П. Дрэкоўская падрыхтуе тэматычную падборку кніг, артыкулаў, фотаматэрыялаў пра бессмяротны подзвіг савецкіх салдат, якія вызвалялі наш горад ад фашысцкіх захопнікаў. На выставе таксама будуць прадстаўлены дакументальныя публікацыі аб героях-падпольшчыках, якія дзейнічалі ў нашым горадзе ў гады акупацыі.

5 мая 2015 г. у чытальнай зале Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая адбудзецца літаратурна-музычны вечар «Мы победили», прысвечаны 70-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Баранавіцкі бард Сяргей Карповіч і паэтэса, мастачка, член Баранавіцкага літаратурнага аб’яднання «Ліра», удзельнік народнага клуба бардаўскай песні «Ваганты» Галіна Ліс прадставяць на суд прысутных тэматычную падборку сваіх твораў. Будуць гучаць вершы і песні на ваенную тэматыку.

5 мая 2015 г. зойме сваё месца ў раздзеле «Помнікі горада» старонкі «Краязнаўства» сайта Баранавіцкай ГЦБС (http://tavlay-library.by) віртуальная выстаўка «Мужнасці вечны агонь», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі. Тут будзе прадстаўлена інфармацыя аб помніках воінам-вызваліцелям нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

19 мая 2015 г.краязнаўчы медыяўрок «Наш горад – наш гонар» падрыхтуе бібліятэкар ІІ кат. Баранавіцкай ЦГДБ С. К. Кузьменя. Прысутным будзе прапанаваны аповед бібліятэкара пра гісторыю і сучаснае жыццё Баранавічаў, дапоўнены слайдамі тэматычнай электроннай прэзентацыі. 27 мая 2015 г. – кліп-падарожжа «Вуліцы майго горада: вул. Маякоўскага» зойме сваё месца ў раздзеле «Краязнаўства» сайта Баранавіцкай ГЦБС (http://tavlay-library.by). Наведвальнікам сайта прапануецца віртуальнае падарожжа па вуліцы, якая носіць імя знакамітага паэта. Кліп-падарожжа знаёміць з біяграфіяй У. Маякоўскага, гісторыяй вуліцы, дэманструе фотаздымкі яе сучаснага выгляду і вобліку ў мінулым.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1009 разоў Апошняя змена Панядзелак, 08 Чэрвень 2015 14:31