Аўторак, 19 Май 2015 10:38

Cустрэча з лаўрэатам прэміі імя У. Калесніка, пісьменнікам – Анатолем Арцёмавічам Брытуном

30 красавіка 2015 года ў Жабінкаўскай ЦРБ на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання пажылых людзей «Суразмоўнік» адбылася сустрэча з лаўрэатам прэміі імя У. Калесніка, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікам – Анатолем Арцёмавічам Брытуном. 

Нарадзіўся ён у 1957 годзе ў вёсцы Баранцы Жабінкаўскага раёна. Жыве і працуе ў Брэсце. А. А. Брытун піша раманы і аповесці, рыхтуе да друку легенды і паданні для рэспубліканскіх перыядычных выданняў і літаратурных часопісаў «Полымя» і «Маладосць». Падчас сустрэчы, якая доўжылася больш 2 гадзін, атрымаўся цікавы, шчыры дыялог пісьменніка з чытачамі. Аўтар распавёў пра сябе, сваю творчасць, пра тое, як пісаў прыгодніцкі раман пра Белавежскую пушчу «Пах мускусу». Удзельнікі аматарскага аб’яднання даведаліся над чым зараз працуе пісьменнік, пра яго новы раман «Сяліба». Цікава расказалі пра творчасць А. Брытуна мясцовыя пісьменнікі – Расціслаў і Анатоль Бензярукі. Напрыканцы сустрэчы пісьменнік паабяцаў яшчэ прыехаць да сваіх землякоў з новымі кнігамі.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1365 разоў Апошняя змена Аўторак, 19 Май 2015 10:48