Панядзелак, 08 Чэрвень 2015 14:36

Краязнаўчыя мерапрыемствы якія прайшлі ў Баранавіцкай ГЦБС у маі 2015 года

Інфармацыя аб правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў у маі 2015 года (ЦБС г. Баранавічы)

З 2 мая ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая экспанавалася кніжная выстава «Слава нязгасная, подзвіг бессмяротны», прысвечаная Дню Перамогі. Для наведвальнікаў была падрыхтавана тэматычная падборка кніг, артыкулаў, фотаматэрыялаў пра бессмяротны подзвіг савецкіх салдат, якія вызвалялі горад Баранавічы ад фашысцкіх захопнікаў. На выстаўцы таксама былі прадстаўлены дакументальныя публікацыі аб героях-падпольшчыках, якія дзейнічалі ў нашым горадзе ў гады акупацыі.

5 мая ў чытальнай зале Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая адбыўся літаратурна-музычны вечар «Мы победили», прысвечаны 70-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Баранавіцкі бард Сяргей Карповіч і паэтэса, мастачка, член Баранавіцкага літаратурнага аб’яднання «Ліра», удзельнік народнага клуба бардаўскай песні «Ваганты» Галіна Ліс прадставілі на суд прысутных тэматычную падборку сваіх твораў. Гучалі вершы і песні на ваенную тэматыку.

5 мая заняла сваё месца ў раздзеле «Помнікі горада» старонкі «Краязнаўства» сайта Баранавіцкай ГЦБС (http://tavlay-library.by) віртуальная выстаўка «Мужнасці вечны агонь», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі. Тут прадстаўлена інфармацыя аб помніках воінам-вызваліцелям нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

19 мая ў Баранавіцкай ЦГДБ быў праведзены краязнаўчы медыяўрок «Наш горад – наш гонар». Прысутным быў прапанаваны аповед пра гісторыю і сучаснае жыццё Баранавічаў, дапоўнены слайдамі тэматычнай электроннай прэзентацыі.

28 мая на абанеменце Баранавіцкай ЦГБ імя В.П. Таўлая была арганізавана акцыя «Беларускі дзень: гаворым па-беларуску», якая праводзіцца штомесяц. Супрацоўнікі ў гэты дзень размаўлялі на роднай мове і запрашалі ўсіх узяць з іх прыклад. Акцыя ў маі, прысвечаная летняму адпачынку, арганізавана сумесна з сайтам www.barturizm.by і знаёміла карыстальнікаў з выданнямі пра знакамітыя месцы нашай краіны. Асобным блокам былі прадстаўленыматэрыялы пра памятныя месцы Баранавіцкага краю. Умовай прызавога міні-конкурсу «Тур выхаднога дня» было адказаць на беларускай мове на пытанне «У якіх мясцінах Баранавіцкага краю я хацеў бы пабываць». Вынікі конкурсу падводзяцца.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2198 разоў Апошняя змена Панядзелак, 03 Жнівень 2015 10:16