Субота, 16 Студзень 2016 11:59

Кніжная выстава «На перекрёстке лет»

15 студзеня ў гарадскім Доме культуры адбылося свята, прысвечанае 76-годдзю Жабінкаўскага раёна і адкрыццю Года культуры, у рамках якога Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу «На перекрёстке лет».

Выстава складалася з трох раздзелаў, цэнтральны з якіх — «Жабинковщина: вчера, сегодня, завтра». Ён складаўся з фотадакументаў, кніг і артыкулаў перыёдыкі, якія распавялі прысутным аб гісторыі і сучаснасці Жабінкаўскага раёна ва ўсіх сферах жыцця: культуры, вытворчасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, літаратуры.

«Молодёжь читает» – раздзел, прысвечаны папярэдняму Году моладзі, прадстаўлены кнігамі сучасных папулярных аўтараў: Я. Вішнеўскага, П. Каэлья, Э. Сафарлі, Д. Браўна і класікаў: А. Пушкіна, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага. Асаблівасцю яго сталі фатаздымкі сусветных «зорак» з іх любімымі кнігамі: А. Блум зачытваецца кнігамі Ф. Дастаеўскага, Дж. Клуні – «Вайной і мірам» Л. Талстога, Б. Акунін – «Трыма мушкецёрамі» А. Дзюма.

«Мир культуры» – апошні раздзел выставы. На ім можна было азнаёміцца з кнігамі, у якіх адлюстроўваецца культурная спадчына Беларусі: жывапіс, музыка, тэатр, кіно, бібліятэкі, народная творчасць.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2707 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Красавік 2016 15:22