Аўторак, 15 Сакавік 2016 16:14

“Кнігі – крылы для дзяцей”

Насычаны цікавымі мерапрыемствамі Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы запомніўся юным чытачам сустрэчай з цікавым чалавекам – пісьменнікам-краязнаўцам Анатолем Бензеруком, які жыве і працуе журналістам у г. Жабінка. Чытачам вядомы яго кнігі па гісторыі Беларусі і Брэстчыны. У кнізе «Свята для сэрца» ёсць глава і аб Бярозаўскім кляштары картузіянцаў. Аўтар піша і размаўляе з чытацкай аўдыторыяй на роднай беларускай мове.

 

Госць расказаў, што вырас у пісьменніцкай сям’і: яго бацька Расціслаў Бензярук – вядомы паэт. Сам Анатоль любіць чытаць з дзяцінства, можа, таму і сваю сустрэчу з бярозаўскімі кнігалюбамі ён назваў «Кнігі – крылы для дзяцей». Анатоль Расціслававіч зачытваў урыўкі са сваіх кніг, задаваў загадкі, адказваў на пытанні дзяцей. Юныя кнігалюбы цікавіліся, у колькі гадоў ён пачаў пісаць, аб чым марыў у дзяцінстве, што яго натхняе пісаць творы і  як можна стаць пісьменнікам.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2297 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:16