Пятніца, 15 Красавік 2016 16:22

Мультымедыявандроўка-знаёмства “Бярозаўскія пісьменнікі–дзецям”

17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася мультымедыявандроўка-знаёмства “Бярозаўскія пісьменнікі–дзецям”. Вучні 4 «А» класа СШ № 1 вандравалі па старонках кніг пісьменнікаў-ураджэнцаў краю і тых, хто вучыўся і працаваў на Бярозаўшчыне – Ніны Мацяш, Раісы Баравіковай, Зінаіды Дудзюк.

 

Удзельнікі вандроўкі пазнаёміліся з цудоўнымі творамі, вясёлымі казкамі, фантастычнымі аповесцямі і павучальнымі п’есамі пісьменніц. Мерапрыемства спалучыла “жывую” кнігу на выставе, каляровыя слайды на экране камп’ютара і зацікаўлены дыялог бібліятэкара з дзецьмі.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2412 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:16