Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Брэсцкі раён
Пятніца, 28 Верасень 2018 10:49

75 гадоў з дня нараджэння Ніны Мацяш

У гэтыя восеньскія дні творчая грамадскасць Берасцейшчыны адзначае 75-ю гадавіну з дня нараджэння нашай вядомай зямлячкі, паэткі, пісьменніцы і перакладчыцы Ніны Мацяш. Ніна Язэпаўна Мацяш — аўтар зборнікаў вершаў «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Шчаслівай долю назаві…» (1990), «Паміж усмешкай і слязой» (1993), «Я вас люблю» (1998), «Богава дрэва» (2004) i iнш. Яе паэзія перакладзена на рускую, англійскую, французскую, польскую, украінскую і іншыя мовы. Ніна Язэпаўна з’яўляецца аўтарам казак для дзяцей, п’ес для тэатра лялек. Яна была вядома як крытык і літаратуразнавец. Займалася мастацкімі перакладамі з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, ганаровага звання «Берасцейская зорка – 1998» у намінацыі «Літаратура», Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка (2009), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Рыгора Скаварады, прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970), ганаровы грамадзянін горада Белаазёрска (1988). Узнагароджана медалём «За доблестный труд». 

Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі віншуюць з 70-годдзем знакамітага беларускага пісьменніка і перакладчыка, нашага земляка Алеся Разанава. Шчыра жадаем Алесю Сцяпанавічу моцнага здароў’я, творчага плёну, дабрабыту і сонечных дзён!

 

Напрыканцы лістапада не стала вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско. 10 снежня наш зямляк адзначыў бы 66 гадоў з дня нараджэння. Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі помняць і шчыра смуткуюць з нагоды заўчаснага зыходу Алеся Канстанцінавіча, яскравага прадстаўніка сучаснай беларускай літаратуры і даўняга сябра нашай Бібліятэкі.

 

Пятніца, 17 Ліпень 2015 15:39

Сустрэча з Яўгеніўшам Іванцом

16 ліпеня 2015 г. у зале краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая імпрэза.


Наш сталы сябар Яўгеніўш Іванец — прафесар, доктар гістарычных навук, вядомы польскі навуковец перадаў у фонд аддзела рэдкую кнігу, якую ён назваў справай свайго жыцця і якая з’яўляецца яго кандыдатскай працай “Z dziejów staroobrzędowców na ziemiach polskich XVII-XX w.” (Warszawa : Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1997). Дырэктар бібліятэкі Тамара Паўлаўна Данілюк з удзячнасцю прыняла падарунак і падзякавала аўтару за даўняе супрацоўніцтва з нашай ўстановай. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і намеснік начальніка упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Гарбузаў Вячаслаў Іванавіч. Прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з імправізаванай выставай кніг і дакументаў (каля 40 адзінак), падораных аўтарам за гады плённага сяброўства з Брэсцкай абласной бібліятэкай.

 

 

16 лютага 2013 г. споўнілася 255 год з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча.

Вечар-партрэт, прысвечаны гэтай святочнай падзеі, адбыўся на радзіме пісьменніка ў в. Скокі Брэсцкага раёна. У музеі-сядзібе Ю. У. Нямцэвіча сабралася зацікаўленая грамадскасць Брэсцкага раёна і г. Брэста. Сярод запрошаных гасцей быў А. А. Гладышчук – найлепшы на Беларусі знаўца гісторыі роду Нямцэвічаў, аўтар адзінай кнігі аб Нямцэвічах на беларускай мове “ Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі.” (Мн., 2009).