17 верасня 2025 г. — 115 гадоў з дня з’яўлення Лышчанскай цудатворнай іконы Божай Маці (1910), святыні Пінскай праваслаўнай епархіі
Першы праваслаўны храм у в. Лышча Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) пабудавалі з дрэва і асвяцілі 22 кастрычніка 1889 г. у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. У 1897 г. у вёсцы 91 двор, 534 жыхары.
2025 г. — 10 гадоў з часу адкрыцця царквы Іверскай іконы Божай Маці ў аг. Сачыўкі (Іванаўскі р-н; 2015)
У цэнтры аг. Сачыўкі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца царква Іверскай іконы Божай Маці. Раней у вёсцы не было свайго храма. 8 жніўня 2009 г. адбыліся асвячэнне месца будаўніцтва, якое ўзначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, і закладка першых камянёў у падмурак новага храма.
2025 г. – 190 гадоў з часу перанясення іконы Божай Маці «Замілаванне» ў г. Маларыту (1835), унікальнага помніка іканапісу пачатку ХV ст.
У храме свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Маларыта Брэсцкай вобласці знаходзіцца спіс старажытнай іконы Божай Маці «Элеуса» («Замілаванне»). Гісторыя гэтага абраза пакрыта тайнамі. Дакладную гісторыю цяжка вызначыць, улічваючы гістарычныя перамены, якія перажыла Брэсцкая зямля.