27 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Дудука (1929–2009), Героя Сацыялістычнай Працы (1986), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся 27 студзеня 1929 г. у в. Нарашэвічы Несвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Клецкага раёна Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў 7 класаў. У час вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З верасня 1943 г. – партызан спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.
8 верасня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Пятровіча Халько (1952), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)
Сцяпан Пятровіч Халько нарадзіўся 8 верасня 1952 г. у в. Бабры Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1974 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Пасля заканчэння інстытута пачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Моладава» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Петра Міхайлавіча Мінюка (1937–1997), кандыдата сельскагаспадарчых навук
Пётр Міхайлавіч Мінюк нарадзіўся ў 1937 г. у в. Моталь Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы працаваў у мясцовым калгасе «40 гадоў Кастрычніка» (1954–1956), вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1956–1961) па спецыяльнасці «Агранамія».
29 чэрвеня 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Генрыха Міхайлавіча Траццяка (1937), кандыдата сельскагаспадарчых навук, Героя Сацыялістычнай Працы (1988)
Генрых Міхайлавіч Траццяк нарадзіўся 29 чэрвеня 1937 г. у в. Літва Дараўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Васільевіч Траццяк, і маці, Аляксандра Іванаўна, вельмі любілі зямлю, на якой жылі і лічылі, што менавіта яна дае чалавеку сілы.