Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Белаазёрск

Анатоль Сяргеевіч Бярнацкі нарадзіўся 25 студзеня 1956 г. у вёсцы Маневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапіўся прыродазнаўчымі навукамі, скончыў завочную двухгадовую школу юнага кібернетыка, стаў членам-карэспандэнтам Малой школьнай акадэміі навук «Искатель» (Сімферопаль). Захапляўся і літаратурнай творчасцю, пісаў вершы. Друкаваўся ў газетах «Зорька», «Піянер Беларусі», «Заря» (Брэст), «Чырвоная змена», «Знамя юности».

Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 г. у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна. Скончыла Белаазёрскую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яе літаратурным дэбютам сталі вершы, надрукаваныя ў 1967 г. у бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Юная паэтка ўвайшла ў літаратурнае аб’яднанне «Крыніца», дзе пазнаёмілася з Нінай Мацяш.

У сярэдзіне 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у будаўніцтве буйной цеплавой электрастанцыі ў заходніх раёнах Беларусі, дзе электраспажыванне на душу насельніцтва ў той час было ў тры разы ніжэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Пры выбары пляцоўкі перавага была аддадзена пясчанаму ўзвышшу паблізу возера Белае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1957 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС).

Канстанцін Васільевіч Дронь нарадзіўся 24 мая 1936 года ў вёсцы Ківачына Палескага ваяводства (цяпер Шарашоўскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства і юнацтва прайшло ў вёсцы Белы Лясок, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацькі дапамагалі партызанам. Загінуў пад Варшавай яго старэйшы брат, другі брат атрымаў раненне на фронце.

Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 года ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў рабочай сям’і. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і на Украіне. У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск Брэсцкай вобласці на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў, дзе ў 1966 годзе закончыла сярэднюю школу.

Горад Белаазёрск быў заснаваны ў 1958 годзе на месцы вёскі Ніўкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi як пасёлак энергетыкаў у сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС.