Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Гімназіі

Дзяржаўная гімназія ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) была адкрыта 5 верасня 1921 года. Размясцілася яна ў будынку былой рускай гімназіі, узведзеным у 1852 годзе. Дырэктарам назначаны Філіцыян Слівінскі.

Брэсцкая мужчынская гімназія – сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова была заснавана ў 1865 годзе ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) як 4-класная прагімназія. Налічвала каля 160-ці навучэнцаў.

Брэсцкая сярэдняя школа № 1 пачала працаваць з 1 верасня 1940 года. Змяшчалася яна ў старым драўляным будынку па вул. Доўгай (цяпер Куйбышава). Першым дырэктарам школы быў Кандрацій Філімонавіч Макаеў. Ён загінуў пры вызваленні г. Гомеля ў 1943 годзе. Першая завуч школы – Зінаіда Сцяпанаўна Кавалёва. Пасля вайны яна працавала загадчыцай гарадскога аддзела народнай адукацыі, а таксама дырэктарам Брэсцкай СШ № 2.

31 сакавіка 1921 года горад Брэст-над-Бугам стаў цэнтрам Палескага ваяводства ў складзе Польшчы.

Жаночая васьмікласная гімназія была адкрыта ў Брэсце-над-Бугам польскім таварыствам “Polska macierz szkolna” ў 1923 годзе.

Руская рэальная гімназія дзейнічала ў Лунінцы прыкладна з 1919 года па 1929 год.

Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча (па-польску: Wyższe Gimnazjum Państwowe im. A. Mickiewicza) – 8-мі класная адукацыйная ўстанова г. Пружаны ў міжваеннай Польшчы.