23 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Данеліі (1920–2012), мастака-жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Пётр Аляксеевіч Данелія нарадзіўся 23 студзеня 1920 г. у г. Махачкале (Дагестан). Дзяцінства прайшло на радзіме маці ў Валгаградскай вобласці. Школьнікам наведваў студыю выяўленчага мастацтва. Затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года (1938–1939). У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).
25 верасня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017)
СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.
15 кастрычніка 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Пігулеўскага (1897–1967), спевака, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1957)
Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 года ў вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 годзе быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.
22 мая 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Алены Васільеўны Аладавай (1907–1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1966)
Алена Васільеўна Аладава (Пук) нарадзілася 22 мая 1907 года ў горадзе Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька, Васіль Савіч Пук (1882–1931), паходзіў з сялян, працаваў настаўнікам у Пружанах; у яго вучыўся Рыгор Раманавіч Шырма, будучы народны артыст БССР і СССР. Маці, Алена Сільвестраўна Карпызава, нарадзілася ў дваранскай сям’і. Акрамя Алены, у сям’і было яшчэ трое дзяцей.
28 кастрычніка 2016 года – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Ігнатавіча Клімчука (1946), рэжысёра тэатра лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Віктар Ігнатавіч Клімчук нарадзіўся 28 кастрычніка 1946 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У вялікай сялянскай сям’і Віктар быў малодшым з дванаццаці дзяцей. Яго бацька, Ігнацій Якаўлевіч, у «польскі час» ездзіў у ЗША на заробкі, дзесяць год працаваў на фабрыцы ў Чыкага, вярнуўся на радзіму працаваць на зямлі. Пасля смерці бацькі сям’я перехала ў Краснадарскі край (Расія).
5 жніўня 2013 г. – 45 гадоў з дня нараджэння (1968) Аляксея Аляксеевіча Паўлючука, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Бураціі
Нарадзіўся Аляксей Аляксеевіч Паўлючук 5 жніўня 1968 года ў Віцебску.
7 сакавіка 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Кожуха (1953), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці.
28 студзеня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусi
Пташук Міхаіл Мікалаевіч – вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр, акцёр, чые фільмы неаднаразова былі адзначаны на міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх кінафестывалях.