23 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Кузіча (1940), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Уладзімір Рыгоравіч Кузіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы адслужыў у Савецкай арміі, у Кіеве. Працоўную дзейнасць пачаў на будаўніцтве Чалябінскага металургічнага завода, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы ў 1963 г.
10 лістапада 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Кудзінава (1929), Героя Сацыялістычнай Працы (1988), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР (1986)
Яўген Іванавіч Кудзінаў нарадзіўся 10 лістапада 1929 г. у вёсцы Косар Чэрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Рана далучыўся да цяжкай сялянскай працы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігодку і паступіў у Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Па заканчэнні вучылішча ў 1948 г. накіраваны на працу настаўнікам у Хвалаўскую пачатковую школу Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці.
26 снежня 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Сямёнавіча Палто (1929–2005), механізатара па вытворчасці цукровых буракоў, Героя Сацыялістычнай Працы (1965)
Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у вёсцы Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі яго сярод маладых калгаснікаў.
15 мая 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Данілавіча Бінько (1934), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1999)
Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у вёсцы Моталь Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван Бінько выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніла Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.
24 мая 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзiмiра Лявонцьевiча Бядулi (1927), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), Заслужанага работніка культуры БССР
Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.
1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі
Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.