Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Моталь

Хаім Азрыэль Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у мястэчку Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Озэр Вейцман (1850–1911), служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Маці, Хаіма-Рахель-Леа (1852–1939), нарадзілася ў Моталі, у 1920 г. перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала ў Хайфе першы дом для састарэлых. Сям’я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей, з якіх Хаім быў трэцім.

Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Яго вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі сярод маладых калгаснікаў.

Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніл Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.

 Пётр Міхайлавіч Мінюк нарадзіўся ў 1937 г. у в. Моталь Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы працаваў у мясцовым калгасе «40 гадоў Кастрычніка» (1954–1956), вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1956–1961) па спецыяльнасці «Агранамія».

Сцяпан Сцяпанавіч Маргаўчук нарадзіўся 1 снежня 1952 г. ў в. Кляшчы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Бацька быў інвалідам, працаваў на торфапрадпрыемстве ў в. Трудавая, а маці – паляводам у калгасе «Шлях да камунізма». Дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы, бегалі ў лес у грыбы і чарніцы.

              Рэлігійнае жыццёў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Першыя пісьмовыя звесткі аб Мотальскім праваслаўным прыходзе адносяцца да 1561 г. У гэты час тут было чатыры царквы: Спаская, Прачысценская, Пятроўская і Узнясенская. Лёс гэтых храмаў невядомы.

Алексей Андрэевіч Мінюк нарадзілася ў жніўні 1907 г. у в. Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у вялікай і дружнай сям’і — у ёй было сямёра дзяцей (4 браты і 3 сястры).

 Павел Сцяпанавіч Стасевіч нарадзіўся 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Іван Мікалаевіч Рамановіч нарадзіўся 19 лістапада 1977 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1996), аддзяленне станковага жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў (2002), дзе вучыўся ў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, Віталя Герасімава, Аляксандра Ксяндзова.

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».

Старонка 1 з 3