Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Орда Напалеон

Вёска Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1497 г. у дараванай грамаце княгіні Мар’і Сямёнаўны і яе дачкі Аляксандры, выдадзенай слузе Васілю Аляхновічу на маёнтак Варацэвічы (Варачэвічы). Тады паселішча было ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 г. у в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827).

Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.