Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Помнікі абарончай архітэктуры

У канцы ХVIII ст. у сувязi з неабходнасцю ўмацавання заходнiх рубяжоў Расiйскай імперыі ўрад вырашае пытанне аб узвядзеннi на месцы старажытнага горада Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) ваеннай крэпасцi, якая б змагла служыць апорным пунктам для дзеючай армii ў гэтым раёне. Усяго на заходняй гранiцы меркавалася ўзвесцi дзесяць магутных крэпасцей першай лiнii, у т. л. крэпасць Брэст-Лiтоўск.

У 1796 годзе iнжынер-генерал Карл Іванавіч Оперман склаў iнструкцыю «Для агляду новай гранiцы з Прусiяй i Аўстрыяй», дзе выказаў меркаванне аб выкарыстаннi Брэст-Лiтоўска. Хутка на разгляд было прадстаўлена некалькi праектаў крэпасцей. Канчатковае рашэнне аб будаўнiцтве Брэст-Лiтоўскай крэпасцi зявiлася ў 1829 годзе. К. I. Оперман па загадзе імператара пасылае будаўнiка ўмацавання iнжынер-палкоўнiка А. I. Фельдмана для ўзгаднення праектаў крэпасцi з мясцовасцю i для праектавання ўмацаванняў.

У канцы ХVIІІ ст. пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай узнікла неабходнасць умацавання заходніх рубяжоў Расіі. У 1796 годзе інжынер-маёр К. І. Оперман склаў інструкцыю “Для осмотра новой границы с Пруссией и Австрией”. Урад Расійскай імперыі разглядаў прапанову К. І. Опермана аб узвядзенні на працягу 1200 км заходняй граніцы дзевяці магутных крэпасцей першай лініі: у Лібаве, Коўне, Мерачы, Гродне, Брэст-Літоўску, Луцку, Лановічах, Камянцы-Падольскім, Сароках.