Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Помнікі гісторыі

У час ваенных падзей ў Афганістане з 1979 па 1989 гг. загінулі 15 ураджэнцаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. У скверы Памяцi г. Баранавічы (вул. Пірагова) 10 мая 1994 г. быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Скульптар Леанід Яшчанка разам з архітэктарам Ігарам Марозавым стварылі шчымлівы сэрцу вобраз – салдат-інтэрнацыяналіст, забіты душманскай куляй, сярод халодных чужых скал, удалечыні ад роднай Беларусі. На 4-мятровым камяні надпіс «Афган 79–89». Каля падножжа – пліты з пералікам 15 імёнаў землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.

Камянецкая вежа (летапісная назва «столп камен») – унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Яна адзіная, якая захавалася з групы так званых валынскіх вежаў і служыла месцам апошняй абароны і ўкрыцця пры нападзе ворага.

Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцам, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства. Упершыню горад Камянец і вежа ўпамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1276 годзе, дзе запісана, што валынскі князь Уладзімір Васількавіч, занепакоены частымі набегамі ворагаў на землі яго княства, адправіў свайго градаруба Алексу знайсці месца для пабудовы горада. Алекса з мясцовымі жыхарамі адправіўся ўверх па рацэ Лясной і аблюбаваў стромкі бераг з узвышэннем, дзе і быў узведзены Каменец.

Камянецкая вежа, «Столп камен» (летапісная назва) – унікальны старажытны помнік абароннага дойлідства, узор ваенна-інжынернага мастацтва другой паловы XIII ст.