12 сакавіка 2023 г — 80 гадоў з дня нараджэння Веры Паўлаўны Пракаповіч (1943), паэтэсы, празаіка
Вера Паўлаўна Пракаповіч нарадзілася 12 сакавіка 1943 г. у в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства палюбіла паэзію, пісала вершы і апавяданні, але спачатку саромелася паказваць іх. Першае абуджэнне стваральнай душы, пробу пяра здольнай пяцікласніцы ахвотна надрукавала камянецкая раённая газета «Іскра» (зараз «Навіны Камянеччыны»). Гэта акрыліла школьніцу і падбадзёрыла да творчасці.
17 лютага 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча (1928–2014), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся 17 лютага 1928 года ў вёсцы Вадзяціна Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Тут прайшлі першыя яго дзіцячыя гады, вучыўся ў Гасцілавіцкай польскай пачатковай школе. Калі Уладзіміру было дзесяць, бацькі пераехалі на радзіму маці, у вёску Якшычы ля Клецка. Скончыў СШ № 2 г. Клецка.
5 снежня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча) Разанава (1947), паэта, перакладчыка, эсэіста
Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Яго бацька, Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910–1986), родам з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь і застаўся жыць у Сяльцы; быў вывезены ў Германію на прымусовую працу, знаходзіўся ў канцлагерах, у 1945 годзе вярнуўся. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у Сялецкай бальніцы.
17 верасня 2017 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994), літаратуразнаўца, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў вёсцы Сіняўская Слабада (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго і пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.
10 кастрычнiка 2017 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Дранько-Майсюка (1957), паэта, празаіка
Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк нарадзiўся 10 кастрычнiка 1957 года ў горадзе Давыд-Гарадку Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi ў рабочай сям’i. Першыя вершы друкавалiся ў раённай газеце «Навiны Палесся» з 1972 года.
1 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Марчука (1947), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.
20 лютага 2017 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Мiколы (Мiкалая Іванавiча) Сянкевiча (1957), паэта, празаіка, літаратуразнаўца
Мiкалай Iванавiч Сянкевiч нарадзiўся 20 лютага 1957 года на хутары Паянтрый паблiзу вёскi Асiпавiчы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. Бацька працаваў трактарыстам, а маці – даяркай. Мікалай скончыў Асіпавіцкую сярэднюю школу (1974), затым – Пiнскае СПТВ-43 механiзацыi мелiярацыйных работ (1975), служыў у Савецкай арміі.
9 верасня 2016 года – 80 гадоў з дня нараджэння Венанцыя Вікенцьевіча Бутрыма (1936–2003), мастака, паэта, празаіка
Венанцы Вікенцьевіч Бутрым нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў горадзе Баранавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы пайшоў у ПТВ, працаваў электрыкам. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці настаўнік чарчэння і малявання. Падчас вучобы працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 г. Мінска. Па заканчэнні вучобы (1960) вярнуўся ў родны горад і два гады працаваў настаўнікам СШ № 1.
10 снежня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Каско (1951), паэта, празаіка, лаўрэата Літаратурных прэмій імя А. Куляшова і імя У. Калесніка
Аляксандр Канстанцінавіч Касконарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і.Бацька, Канстанцін Рыгоравіч, лічыўся сярод вяскоўцаў майстрам на ўсе рукі. Маці, КсеніяВасільеўна, працавала ў мясцовым калгасе трактарысткай.
28 сакавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Вінцэся (Вячаслава Васільевіча) Вашэкі (1966), паэта, празаіка
Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.