28 лютага 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бадака (1966), пісьменніка, публіцыста, крытыка
Аляксандр Мікалаевіч Бадак нарадзіўся 28 лютага 1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацька памёр заўчасна, маці, Марыя Платонаўна, адна выхоўвала двух сыноў, Сашу і Сяргея. Аляксандр школьнікам любіў паэзію С. Ясеніна, Я. Коласа, А. Вазнясенскага. Атрымліваў падказкі да творчасці ад супрацоўнікаў раённай газеты «Будаўнік камунізму» Вікенція Шталя, Кастуся Турко, Уладзіміра Гурыновіча, з таго часу пасябраваў з журналістыкай.
28 лютага 2016 года – 50 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бадака (1966), беларускага пісьменніка, публіцыста, крытыка
Аляксандр Мікалаевіч Бадакнарадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям і рабочых. Пасля заканчэння Федзюкоўскай сярэдняй школы ў 1983 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Гады вучобы былі перапынены тэрміновай службай у Савецкай арміі (1984–1986). Пасля заканчэння БДУ ў 1990 годзе застаўся ў Мінску.