15 мая 2022 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця музея чыгуначнай тэхнікі ў г. Брэсце (2002), установы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі
Брэст — важны чыгуначны вузел на магістралі Варшава – Масква. У горадзе вырасла не адно пакаленне чыгуначнікаў, якія любяць сваю справу, шануюць чыгуначную тэхніку. У гады перабудовы ветэран-чыгуначнік Аркадзь Віктаравіч Прывецень сабраў групу энтузіястаў і стаў збіраць у лакаматыўным дэпо Брэст старую тэхніку, рамантаваць яе па магчымасці.
1 мая 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марата Васільевіча Краўцова (1937–2014), спецыяліста ў вобласці гідратэхнічнага будаўніцтва, доктара тэхнічных навук
Марат Васільевіч Краўцоў нарадзіўся 1 мая 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька працаваў снабжэнцам на Аршанскім мясакамбінаце, трапіў пад кола сталінскіх рэпрэсій, яго расстралялі без суда і следства ў 1939 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны Марат з маці знаходзіўся ў в. Ламаносава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У снежні 1943 года ішоў бой за вызваленне вёскі; у зямлянку, дзе яны хаваліся, заляцела граната, маці загінула. Марат Краўцоў выхоўваўся ў Езярышчанскім дзіцячым доме Гарадоцкага раёна.
14 чэрвеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрэевіча Сычыка (1937), вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій
Васіль Андрэевіч Сычык нарадзіўся 14 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Здзітава Пескаўскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сям’і. Напачатку красавіка 1944 года сям’я ў складзе бацькі, Андрэя Антонавіча, маці, Алены Мікалаеўны, сясцёр Ганны і Веры, братоў Мікалая і Васіля была вывезена на прымусовыя работы ў Германію.
5 красавiка 2017 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Папковіча (1887–1946), расійскага вучонага-караблебудаўніка, інжынер-контр-адмірала, члена-карэспандэнта АН СССР
Пётр Фёдаравiч Папковіч нарадзіўся 5 красавіка 1887 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і інжынера. Маці, Варвара Сцяпанаўна (Булах), была дачкой павятовага ўрача. Бацька працаваў на будаўніцтве Палескіх чыгуначных дарог, сям’я часта пераязджала. Так здарылася, што Пётр Папковіч пачаў вучыцца ў гімназіі ў Ашхабадзе, а ў 1905 годзе закончыў з залатым медалём гімназію ў Самары.
17 студзеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Канстанцінавіча Лукшы (1930–2011), доктара тэхнічных навук, вучонага ў галіне мостабудавання, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, прафесара
Леанід Канстанцінавіч Лукша нарадзіўся 17 студзеня 1930 года ў вёсцы Хвалава Пружанскага павета (цяпер Сухопальскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Румыніі, быў паранены і накіраваны на лячэнне ў г. Наварасійск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай – данской казачкай, прывёз яе на сваю родную Пружаншчыну. У сям’і Лукшаў нарадзіліся два сыны і тры дачкі, з іх Леанід быў малодшым.