Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Установы культуры

Кобрынскі раённы Дом культуры пабудаваны ў 1960 г. па вул. Леніна, 4. Гэта быў двухпавярховы цагляны будынак з мансардай.У Доме культуры праводзіліся тэматычныя вечары, танцы, чыталіся лекцыі і даклады, працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці: харавы, драматычны, танцавальны, вакальны, мастацкага слова, эстраднага аркестра. З 1964 г. пры Доме культуры створана і пастаянна працавала мастацкая агітбрыгада.

Пінская вобласць з цэнтрам у г. Пінску была скасавана 8 студзеня 1954 г., яе раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай вобласці. Абласныя ўстановы скасаваны альбо былі пераўтвораны. Пінскі (Палескі) абласны драматычны тэатр быў пераведзены ў Магілёў і пераўтвораны ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр. На яго месцы па вул. Чарняхоўскага, 36 пачаў сваю работу Пінскі гарадскі Дом культуры, які быў утвораны 3 мая 1954 г.

Расійскія цэнтры навукі і культуры адкрыты ў больш чым 60 краінах свету. У Беларусі яны паспяхова працуюць у Мінску, Брэсце, Гомелі і Гродне. Для ўсіх, хто цікавіцца Расіяй, жадае бліжэй пазнаёміцца з яе шматвякавой гісторыяй, унікальнай культурай, адукацыйнымі магчымасцямі і турыстычным патэнцыялам тут створана шматпрофільная культурна-гуманітарная прастора.

Кобрынскі парк імя А. В. Суворава адносіцца да ліку найстарэйшых у Беларусі. З невялікай сядзібы ён ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых і прыгажэйшых садова-паркавых комплексаў сучаснай Беларусі. Названы ў гонар вялікага рускага палкаводца А. В. Суворава (1730–1800), якому належаў маёнтак «Кобрынскі ключ».

Дом культуры чыгуначнікаў Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1948 г. У 1956 г. адкрыты ў перабудаваным памяшканні кінатэатра па вул. Кіжаватава, 9/1, які быў уладкаваны ў будынку былога касцёла, закрытага на пачатку 1950-х гг. Касцёл Сэрца Іісуса быў пабудаваны ў 1932 г. па праекце брэсцкага архітэктара Юзафа Баранскага.