Спадчына
16 жніўня 2019 г. — 40 гадоў з дня стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Борскі» (Ганцавіцкі і Лунінецкі р-ны; 1979)
Біялагічны заказнік «Борскі» створаны Пастановай Савета Міністраў БССР № 252 ад 16 жніўня 1979 г. з мэтай захавання і рацыянальнага выкарыстання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў вырастання журавіны балотнай, а таксама жывёл і раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1833 ад 27 снежня 2007 г. пацверджаны статус тэрыторыі заказніка, зацверджана «Палажэнне аб рэспубліканскім біялагічным заказніку „Борскі”».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Лунінецкі раён
- Прадметы Заказнікі
- Установы Заказнік «Борскі»
11 жніўня 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Ніны Уладзіміраўны Кавальчук (1959), паэткі
Ніна Уладзіміраўна Кавальчук (у дзявоцтве Пічыц) нарадзілася 11 жніўня 1959 г. у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У простай сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, Ніна была па ліку другой. Бацькі працавалі ў калгасе: маці, Вольга, паляводам, а бацька, Уладзімір Андрэевіч Пічыц, быў адметным цесляром, сталяром, разьбяром па дрэве. Сям’я Пічыцаў працавітая і творчая: сястра Валянціна займаецца роспісам, брат Міхаіл грае на гармоніку і выдатна працуе з дрэвам, а сама Ніна ўмее ткаць, вязаць на спіцах і кручком, вышываць крыжыкам і гладдзю.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавальчук Ніна Уладзіміраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Хатынічы
- Прадметы Паэты
- Установы
4 жніўня 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Сальнікава (1924–1982), канструктара радыёэлектроннай апаратуры і вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981)
Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў нарадзіўся 4 жніўня 1924 г. у г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобласці РСФСР. У 1942–1945 гг. служыў у Савецкай арміі. Пасля заканчэння спецшколы радыстаў Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Маскве быў накіраваны ў партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Украіны і Беларусі. Служыў радыстам-аператарам 1-га Малдаўскага злучэння партызанскіх брыгад, радыстам аператыўнага аддзела штаба 2-га Украінскага фронту.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сальнікаў Уладзімір Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дырэктары
- Установы Брэсцкі электрамеханічны завод
2019 г. — 410 гадоў з часу пабудовы Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Шумакі (Брэсцкі р-н; 1609), помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння
Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў 1609 г. на левым беразе ракі Лясная, на захад ад вёскі Шумакі Берасцейскага староства ВКЛ (цяпер Клейнікаўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Паводле іншых крыніц царкву будавалі ў 1609–1612 гг. Царква ўзводзілася як праваслаўная, але неўзабаве была пераўтворана ва ўніяцкі храм, пасля ліквідацыі уніі (1839) зноў стала праваслаўнай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Спаса Праабражэнскай царква ў в. Шумакі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Шумакі, Церабунь
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Цэрквы
- Установы
2019 г. — 150 гадоў з часу пабудовы Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў в. Гершоны (Брэст; 1869), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Першыя звесткі аб праваслаўным храме ў вёсцы Гершоны Брэсцкага раёна (з 2007 г. у межах г. Брэста) адносяцца да 1349 г. Пад 1549 г. узгадваецца царква Раства Багародзіцы. Новая царква была пабудавана ў 1662 г. на сродкі берасцейскага кашталяна Яна Жабы і яго жонкі Ганны з Залескіх. Да сярэдзіны ХІХ ст. драўляная царква спарахнела, а прыход быў вялікі — больш за 900 чалавек. Па хадайніцтве вікарыя Літоўска-Віленскай епархіі Брэсцкага епіскапа Ігнація (Жалязоўскага) у 1864 г. было вырашана будаваць мураваны храм.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Свята Раства Багародзіцкая царква ў в. Гершоны
- Рэгіён Брэсцкі раён, Гершоны, Брэст
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Цэрквы
- Установы